20 верасня 2022 года навучэнцы 1-га курса КБВ-7 сумесна з куратарам вучэбнай групы Беляковай Аленай Аляксееўнай наведалі музей-лабараторыю Францыска Скарыны і мастацкую галерэю «Нашчадкі спадчыны Скарыны». Экскурсія прымеркавана да Тыдня роднай мовы «Як ты дорога мне, моя родная мова!»
Вядучы спецыяліст інфармацыйна-аналітычнага аддзела Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны Дуброўская Людзміла Уладзіміраўна пазнаёміла навучэнцаў з жыццём і творчасцю нашага славутага земляка: медыка, філосафа, багаслова, асветніка, усходнеславянскага першадрукара Францыска Скарыны, з імем якога звязана станаўленне беларускай літаратурнай мовы і развіццё беларускага пісьменства.