21 лютага 2022 года ў рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры Казловай Інай Рыгораўнай была праведзена куратарская гадзіна ў форме вуснага часопіса «21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы» з навучэнцамі групы ЭЦ-9. Мэтай мерапрыемства стала абуджэнне павагі да беларускага слова, імкненне захоўваць сваю культуру і культуру іншых народаў.