22 верасня 2020 года ў ліцэі адбылося адкрытае мерапрыемства «Свая гульня «Як ты сэрцу майму міла, дарагая Беларусь!» для навучэнцаў ІІІ курса спецыяльнасці «Вытворчасць будаўніча-мантажных і рамонтных работ» і «Эксплуатацыя і рамонт аўтамабіляў». Пад кіраўніцтвам выкладчыка беларускай мовы і літаратуры Казловай Іны Рыгораўны, майстроў вытворчага навучання Навасялецкай Людмілы Васільеўны і Мусіча Андрэя Андрэевіча ў форме гульні-віктарыны навучэнцы паглыбілі і замацавалі свае веды аб славутых дзеячах Айчыны, іх месцы і ролі ў жыцці краіны, развілі свае пазнаваўчыя інтарэсы да гістарычнага мінулага Беларусі, да беларускай літаратурнай і культурнай спадчыны.
Мерапрыемства было прымеркавана да Дня беларускага пісьменства, які прайшоў у 2020 годзе ў горадзе Бялынічы Магілёўскай вобласці, з мэтай захавання і развіцця духоўнай спадчыны Беларусі, прапаганды нацыянальных і культурных традыцый, паказу іх узаемасувязі са славянскімі вытокамі і з сённяшнім днём, дэманстрацыі пастаяннага клопату дзяржавы аб духоўна-маральнай асвеце грамадства ў кантэксце падтрымкі кнігі і чытання, нацыянальнай літаратуры і кнігавыдавецтва.
Тры каманды «Зубры», «Мядзведзі», «Рысі» адказвалі на пытанні камп¢ютарнай віктарыны па намінацыях: «Iмёны», «Мастацтва», «Лiтаратура», «Фальклор», «Тэатр»,«Гiсторыя». Навучэнцы паказалі веданне архітэктурных помнікаў Беларусі, унесеных у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Перамагла каманда «Зубры». Не менш актыўнымі былі «Мядзведзі» і «Рысі».
Такія мерапрыемствы спрыяюць выхаванню павагі да малой радзімы, свайго народа, яго культуры, падтрымліваюць інтарэс да роднай мовы і літаратуры.