18 кастрычніка навучэнцы групы МГ-42 разам з майстрам вытворчага навучання Раманюком В.Р. наведалі Абласную бібліятэку імя Леніна, у актавай зале якой была прадстаўлена літаратурна-мастацкая кампазіцыя «Без іх імёнаў я Беларусь не ўяўляю…», прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння волатаў беларускай літаратуры.
Якуб Колас і Янка Купала… гэтыя імены ніколі не ўжываюць паасобку, заўсёды разам. У класікаў было шмат агульнага, але ў літаратуру яны ішлі рознымі шляхамі. З паэтамі звязана развіццё нашай нацыянальнай культуры, яны заснавалі беларускую літаратурную мову. Мультымедыйная прэзентацыя яскрава распавядала гледачам аб жыццёвых і творчых шляхах пісьменнікаў, іх спадыне, шчырым сяброўстве.
Пранікнёнае выкананне вершаў беларускіх паэтаў і яскравых урыўкаў з твораў «На ростанях» і «Паўлінка» артыстамі народнага аматарскага тэатра «Гракі» зацікавілі і здзівілі своеасаблівым каларытам навучэнцаў прафесійнага ліцэя будаўнікоў.
Беларуская народная песня ў выкананні Н. Шэмет з’явілася прыгожым завяршэннем вечарыны, прысвечанай вялікім беларускім песнярам.