Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання ў Гомельскім ліцеі будаўнікоў адбыўся шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Дню пісьменства і Міжнароднаму дню адукаванасці, які адзначаецца 8 верасня і заснаваны Арганізацыяй Аб´яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры.
5 верасня выкладчыкам гісторыі Кавалёвым Мікалаем Васільевічам было падрыхтавана мерапрыемства медыяпраект “500 год гісторыі беларускага кнігадрукавання”, якое прайшло ў актавай зале для навучэнцаў ліцэя.