Государственная символика

  • An Image Slideshow
  • An Image Slideshow
  • An Image Slideshow
  • An Image Slideshow
  • An Image Slideshow
  • An Image Slideshow
  • An Image Slideshow
  • An Image Slideshow
  • An Image Slideshow
  • An Image Slideshow
  • An Image Slideshow
  • An Image Slideshow
  • An Image Slideshow
  • An Image Slideshow
  • An Image Slideshow
  • An Image Slideshow
  • An Image Slideshow
  • An Image Slideshow
  • An Image Slideshow
  • An Image Slideshow
  • An Image Slideshow
  • An Image Slideshow
  • An Image Slideshow
  • An Image Slideshow
  • An Image Slideshow
  • An Image Slideshow
  • An Image Slideshow
  • An Image Slideshow
  • An Image Slideshow
  • An Image Slideshow

  

Примите участие в голосовании! Каковы, на Ваш взгляд, самые востребованные специальности лицея строителей?
 

god nauki 2017

 

Яндекс.Метрика
14:08 | 24 Января 2018
Доброго времени суток, ВАС приветствует учреждение образования "Гомельский государственный профессиональный лицей строителей". Мы надеемся, что наш сайт вызовет у Вас лишь положительные эмоции и Вы сможете узнать массу интересной и познавательной информации
Рейтинг пользователей: / 0
ХудшийЛучший 

                                                 Там звіняць неўміручыя песні на поўныя грудзі,

                                                Там спрадвеку гучыць мая мова, булатны клінок.

                                                Тая гордая мова, якую й тады не забудзем,

                                               Калі сонца з зямлёю ў апошні заглыбяцца змрок.

 

                                                                                             Уладзімір Караткевіч

 

21 лютага  ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

 Заснаваны ЮНЕСКА з мэтай папярэдзіць знікненне асобных гаворак свету і захаваць моўную разнастайнасць.

Роднае слова з’яўляецца адным з самых вялікіх здабыткаў кожнага народа. Яго з пашанай называюць люстэркам культуры і формай яе існавання. Родная мова з’яўляецца формай існавання і захавання народных традыцый, звычаяў, духоўных скарбаў, спосабам і сродкам развіцця нацыянальнай культуры.

Да Свята роднай мовы выкладчыкамі і навучэнцамі ліцэя быў падрыхтаваны стэнд з інфармацыйным бюлетэнем, а таксама партрэты беларускіх пісьменнікаў і паэтаў-юбіляраў, гадавіны якіх беларусы адзначаюць у гэтым годзе, аб¢яўленым Годам культуры ў Рэспубліцы Беларусь.


Да Дня роднай мовы 17 лютага 2016 года ў чытальнай зале ліцэя будаўнікоў адбылася творчая сустрэча з вядучым навуковым супрацоўнікам Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава, беларускай паэтэсай і даследчыцай беларускай традыцыйнай культуры  Раманавай Ларысай Дзмітрыеўнай.

 

Мерапрыемства прайшло з мэтай:  абудзіць павагу да духоўнай спадчыны, да кнігі ўвогуле; аберагаць Бацькаўшчыну, родную мову; садзейнічаць пашырэнню ведаў і шанаванню багатай гісторыі, культуры беларускага народа, выхоўваць маладое пакаленне ў духу грамадзянскасці, культуры і маральнай чысціні.

Ларыса Раманава пастаралася зацікавіць навучэнцаў  нацыянальнай творчасцю, яе гістарычнай каштоўнасцю, а таксама імкнулася абудзіць у моладзі пачуццё гонару да нашай краіны. На творчай сустрэчы экспанавалася 7 ручнікоў, якія захоўваюцца ў фондах музея. Ручнікі вытканы пераважна ў 1970-80-ыя гады. Адзін з ручнікоў, бела-чырвоны, быў вытканы на пачатку ХХ ст.

Ларыса Раманава пазнаёміла юнакоў і дзяўчат з гісторыяй вёскі Неглюбка, з неглюбскай традыцыяй ткацтва, у якой налічваецца больш за дзвесце мясцовых назваў узораў. Некаторыя з гэтых узораў можна было ўбачыць на ручніках падчас выстаўкі. Таксама беларуская паэтэса прачытала свае вершы са зборніка паэзіі  «Святая вада», што выйшаў у свет у 2012 годзе, і правяла віктарыну на лепшае веданне беларускіх пісьменнікаў і паэтаў. Мерапрыемства прайшло пад дэвізам «Будзьма беларусамі!»— людзьмі, хто шануе песні і традыцыі продкаў, хто ведае гісторыю сваіх мясцін і стварае сваю, сённяшнюю, хто ведае знакамітыя імёны Бацькаўшчыны і стварае яе сённяшні дзень.

19 лютага 2016 года ў ліцэі праводзілася акцыя   «Гаворым па-беларуску».

Выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры Казловай І.Р. быў падрыхтаваны і праведзены сярод навучэнцаў І і ІІ курсаў літаратурны брэйн-рынг «Эрудыт», у якім маладыя дзяўчаты і юнакі паказвалі сваё веданне культуры беларускага народа, гісторыі роднага края,  літаратурнай спадчыны Беларусі.

Прадоўжыліся мерапрыемствы і пасля заканчэння вучэбных заняткаў у інтэрнаце для навучэнцаў. Выкладчыкі-філолагі Бірукова Т.В. і Казлова І.Р. правялі інфармацыйны бюлетэнь «Юбілейныя даты 2015-2016 навучальнага года»,  на якім пазнаёмілі рабят з беларускімі і рускімі пісьменнікамі, паэтамі і дзеячамі культуры, юбілейныя гадавіны якіх будуць святкавацца ў Беларусі ў гэтым годзе.

З цікавасцю праслухалі навучэнцы Цэнтра інфармацыю пра Івана Мележа, пра Івана Шамякіна, пра Максіма Багдановіча. Праслухалі аўдыёзапіс вядомых баек Кандрата Крапівы, песні ў выкананні Уладзіміра Мулявіна.

 

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.  Шануйце мову, паважайце мову, бо мова, як маці, у свеце адна!