У бібліятэцы ліцэя напярэдадні чарговай гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС бібліятэкарам Сцепаньковай Т.І. і выкладчыкам гісторыі Кавалёвым М.В. быў праведзены літаратурны вечар “Чарнобыль у нашай памяці”.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел групы ЭП-2, КЭС-16, у ролі вядучых выступілі навучэнцы групы ЭП-2 Капланаў Ілля і Чарнаносаў Вадзім.
Падчас мерапрыемства яго ўдзельнікі распавядалі пра страшную трагедыю XX стагоддзя, якая напаткала Беларусь, і яе наступствы для сённяшніх і будучых пакаленняў. Прагучалі ўрыўкі з вершаў Рыгора Барадуліна, Раісы Баравіковай, Генадзя Бураўкіна, Міхася Башлакова. У аснову мерапрыемства была пакладзена дакументальная аповесць Святланы Алексіевіч “Чарнобыльская малітва”, урыўкі з якой былі праслуханы і прааналізаваны.