Там звіняць неўміручыя песні на поўныя грудзі,
Там спрадвеку гучыць мая мова, булатны клінок.
Тая гордая мова, якую й тады не забудзем,
Калі сонца з зямлёю ў апошні заглыбяцца змрок.
Уладзімір Караткевіч
21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
Заснаваны ЮНЕСКА з мэтай папярэдзіць знікненне асобных гаворак свету і захаваць моўную разнастайнасць.
Роднае слова з’яўляецца адным з самых вялікіх здабыткаў кожнага народа. Яго з пашанай называюць люстэркам культуры і формай яе існавання. Родная мова з’яўляецца формай існавання і захавання народных традыцый, звычаяў, духоўных скарбаў, спосабам і сродкам развіцця нацыянальнай культуры.
Да свята роднай мовы ва УА «ГДПЛ будаўнікоў» былі падрыхтаваны тэматычныя мерапрыемствы. Увесь дзень праводзілася акцыя «Гаворым па-беларуску».
У чытальнай зале бібліятэкі была праведзена інфармацыйная гадзіна «З любоўю да роднага слова». Мерапрыемства падрыхтавала і правяла загадчык бібліятэкі Сцепанькова Таццяна Іванаўна.
Мэты мерапрыемства: абуджэнне цікавасці да беларускай мовы, выхаванне любові да роднага слова, гісторыі свайго народа; садзейнічаць фарміраванню моўнай культуры, выхаванню высокіх маральных якасцей асобы.
У мерапрыемстве прымалі ўдзел групы МАР-37, МАР-38, МГ-38, выкладчыкі і куратары Крукава Т.У., Раманюк В.Р., Кушнярова Г.Л.
У ходзе мерапрыемства апавядалася пра гісторыю свята, была прыведзена статыстыка ўжывальнасці беларускай мовы сярод насельніцтва, а таксама праведзена некалькі відаў гульнёвых заданняў.
У канцы прагучалі заклікаючыя словы: «Не забывайце, калі ласка, што мы з вамі – беларусы, а гэта значыць, беларускаму слову – гучаць!»
У бібліятэцы была аформлена кніжная выстава, размешчаны выказванні беларускіх пісьменнікаў пра беларускую мову.
Выкладчык беларускай мовы і літаратуры Казлова І. Р. у групе МАР-36 правяла вусны часопіс «Слова роднае, жывое, гаваркое», а таксама ліцэйскую акцыю «Напішам дыктант разам», прысвечаную 100-годдзю з дня нараджэння А. Куляшова.
У межах Тыдня беларускай і рускай моў 25 лютага 2014 года ў чытальнай зале ліцэя будаўнікоў адбылася сустрэча з беларускім пісьменнікам і драматургам Васілём Ткачовым. Навучэнцы пазнаёміліся з творчасцю пісьменніка, уважліва слухалі жыццёвыя гісторыі госця. Таксама рабяты паглядзелі ўрыўкі спектакляў, пастаўленых па п¢есах В. Ткачова. Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікі актыўна задавалі пытанні пісьменніку, на якія ён ахвотна адказваў. Усе засталіся задаволенымі ад сустрэчы з вядомым гомельскім драматургам.
27 лютага 2014 года ва ўстанове адукацыі «ГДПЛ будаўнікоў» выкладчыкам Казловай І. Р. была праведзена літаратурна-музычная кампазіцыя «Сын свайго часу», прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння А. Куляшова. У мерапрыемстве прынялі ўдзел навучэнцы ІІ курса. Рабяты здзейснілі завочнае падарожжа ў творчы і спеўны свет паэта, чыталі вершы юбіляра, слухалі песні на яго словы, адчулі асалоду роднай мовы.
Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. Шануйце мову, паважайце мову, бо мова, як маці, у свеце адна!