У рамках тыдня мовазнаўства 1 сакавіка 2013 года ва ўстанове адукацыі “Гомельскі дзяржаўны прафесіянальны ліцэй будаўнікоў” праводзілася літаратурна-музычная гасцёўня "І сёння з намі Колас і Купала…". У мерапрыемстве прымалі ўдзел навучэнцы I-II курсаў. Гледачы яшчэ раз пачулі жывое беларускае слова, апынуліся ў родныя мясціны і духоўны свет класікаў беларускай літаратуры. Удзельнікі гасцёўні прадэманстравалі свае творчыя здольнасці. Выкананыя імі песні на словы Я. Коласа і Я. Купалы былі па-майстэрску выразныя. Стварэнню атмасферы свята садзейнічалі прачытаныя навучэнцамі вершы.
Мерапрыемства прайшло ў добразычлівай абстаноўцы пры высокай актыўнасці ўдзельнікаў. Была арганізавана кніжная выстава.