9 лістапада 2021 года для навучэнцаў групы МЭЗ-22 выкладчык беларускай мовы і літаратуры Казлова Іна Рыгораўна правяла літаратурны часопіс «Да 100-годдзя з дня нараджэння І.Мележа і І.Шамякіна». Мерапрыемства складалася з пазнавальнай інфармацыі пра саміх пісьменнікаў, прагляду ўрыўкаў фільмаў, знятых паводле твораў аўтараў. Асаблівая ўвага была нададзена абмеркаванню рамана «Людзі на балоце». Навучэнцы актыўна ўступалі ў дыялог, давалі характарыстыку героям дадзенага літаратурнага твора. Мерапрыемства садзейнічала пашырэнню кругагляду ліцэістаў, выхаванню іх грамадзянскай пазіцыі і патрыятызму.