XXII Дзень беларускага пісьменства адбыўся ў Шчучыне Гродзенскай вобласці 6 верасня. Галоўнымі яго тэмамі сталі Год моладзі, 70-годдзе Перамогі і 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, якое будзе адзначацца ў 2017 годзе.
Не выпадкова Дзень беларускага пісьменства ў 2015 годзе прайшоў менавіта ў Шчучыне. З гэтым горадам у Гродненскай вобласці звязаны імёны многіх людзей, якія прысвяцілі жыццё служэнню беларускай культуры.
Літаратурная старонка гісторыі Шчучынскага раёна ў першую чаргу звязана з творчасцю Цёткі. Алаіза Пашкевіч, вядомая паэтэса, сястра міласэрнасці, актрыса і педагог нарадзілася ў гэтых месцах. Яе «Першае чытанне для дзетак беларусаў» – адзін з першых буквароў на беларускай мове.
На працягу першага тыдня 2015 – 2016 навучальнага года ў ліцэі будаўнікоў праводзіліся пазакласныя мерапрыемствы, гутаркі, віктарыны, інфармацыйныя гадзіны, прысвечаныя Дню беларускага пісьменства. У бібліятэцы ліцэя працавала кніжная выстава «Праз смугу стагоддзяў дайшло да нас слова…».
Таксама бібліятэкарам Андржееўскай К.В. была падрыхтавана і праведзена гутарка з навучэнцамі 1-га курса груп МОР-41 і 42 «Да вытокаў першапісьменства».
Гутарку «Я родам з Беларусі» правялі выхавацелі ў інтэрнаце для навучэнцаў 1-га курса.
Падарожжа-віктарыну «Ад прадзедаў спакон вякоў…» падрыхтавала выкладчык беларускай мовы і літаратуры Казлова І. Р. Мерапрыемства прайшло ў форме віктарыны, у якой удзельнічалі 3 каманды – “Крывічы”, “Дрыгавічы” і “Радзімічы”. Для рабят выкладчыца падрыхтавала цікавыя конкурсы:“Тут дзяды мае жылі”, “Беларускія асветнікі і пісьменнікі”, «Мова беларуская мая», “Бессмяротныя радкі”, “Торыцца шлях наш вякамі”, “Ваеннае ліхалецце”, “Крок у будучае”. Праведзенае мерапрыемства спрыяла паглыбленню ведаў пра гісторыка-культурную спадчыну Беларусі і яе сучасныя дасягненні, садзейнічала выхаванню патрыятызму, пачуцця гонару і павагі да Радзімы.