5 верасня 2025 года бібліятэкар Сцепанькова Таццяна Іванаўна у гр.МАП-52 правяла мерапрыемства, прысвечанае XXXII Дню беларускага пісьменства. Дзень беларускага пісьменства з’яўляецца нацыянальным святам і адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня. Па традыцыі свята праходзіць у гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання. Сёлета сталіцай Дня беларускага пісьменства абраны г.Ліда (Гродзенская вобласць). Уражэнцамі Лідскага краю з’яўляюцца яркія асобы беларускай культуры, сярод якіх Данута Бічэль-Загнетава, пісьменнік Віктар Праўдзін, Валянцін Таўлай і шмат іншых. У рамках свята ўдзельнікі і госці мерапрыемства могуць азнаёміцца з новымі кніжнымі выданнямі, сустрэцца з беларускімі і замежнымі літаратарамі і журналістамі.