21 лютага 2025 года ў рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры Казловай І.Р. з навучэнцамі вучэбнай групы ЭЦ-11 быў праведзены вусны часопіс "Міжнародны дзень роднай мовы".
Мэтай мерапрыемства стала абуджэнне павагі да беларускага слова, імкненне захоўваць сваю культуру і культуру іншых народаў, выхаванне ў моладзі нацыянальнай самасвядомасці, патрыятызму і любові да Радзімы.
Іна Рыгораўна падрабязна расказала пра гісторыю ўзнікнення Міжнароднага дня роднай мовы, засяродзіла ўвагу навучэнцаў на актуальнасці святкавання гэтага дня ва ўмовах глабалізацыі, актывізацыі выкарыстання беларускай мовы ў розных сферах жыцця.
Завяршылася мерапрыемства інтэрактыўнай гульнёй "Размаўляем па-беларуску". Удзельнікі прадэманстравалі свае інтэлектуальныя здольнасці, вынаходлівасць, за што атрымалі заслужаныя балы.
Не выракайцеся роднай мовы, любіце яе, размаўляйце на ёй. І тады вы зможаце лічыць сябе сапраўдным беларусам!