Да Дня беларускага пісьменства ў каледжы прайшоў шэраг мерапрыемстваў для навученцаў і выкладчыкаў. У чытальнай зале Казловай Інай Рыгораўнай і Бярнадскай Наталляй Пятроўнай з навучэнцамі першага курса вучэбнай групы МАР-50 была праведзена інфармацыйная гадзіна «З вытокаў роднай мовы». Гэтае свята стала сімвалам адзінства славян, умацавання духоўных каштоўнасцей, якія вучаць памятаць пра свае вытокі, шчыра любіць родны край i паважаць продкаў. Менавіта пісьменства з’ядноўвае мінулае, цяперашняе і будучыню, зберагаючы, як найвялікшы скарб, сувязь пакаленняў.
Бібліятэкар Сцепанькова Таццяна Іванаўна падрыхтавала цікавую кніжную выставу і правяла гістарычны часопіс «Да вытокаў першапісьменства». Таццяна Іванаўна нагадала, што свята бярэ свой пачатак з 1994 года і праводзіцца штогод у гістарычных культурных цэнтрах краіны. Яно непарыўна звязана з жыццём знакамітых дзеячаў Беларусі розных часоў. Юбілейны, трыццаты, Дзень беларускага пісьменства ў 2023 годзе прайшоў у г. Гарадок Віцебскай вобласці. Асноўная ідэя свята – беражлівыя адносіны і развіццё духоўнай спадчыны Беларусі, папулярызацыя нацыянальных культурных традыцый, падтрымка беларускай літаратуры і кнігадрукавання.