22 верасня 2022 года педагог дадатковай адукацыі Сляпцова Ірына Уладзіміраўна арганізавала гастранамічны фэст «Беларуская кухня» сумесна з навучэнцамі ліцэя, якія наведваюць аб’яднанне па інтарэсах «Школа жыцця». Гатавалі безумоўна дранікі – адну з самых вядомых і любімых страў беларускай кухні! беларуса без драніка ўявіць складана і падаюцца яны са смятанай.
Свой майстар-клас па прыгатаванні дранікаў паказалі Савіцкі Ян, Катляроў Сяргей і Іваноў Уладзіслаў з вучэбнай групы РЗС-13, а таксама Чачко Ілья, Цвірко Дзяніс з групы МГ-47 і Шуткін Арцём з групы МШ-15. Да чаго ж смачная беларуская кухня! У чарговы раз пераконваешся ў гэтым, варта толькі пакаштаваць порцыю хрумсткіх залацістых бульбяных дранікаў!