4 верасня 2026 года ў групе МАР -53 адбылася інфармацыйная гадзіна «З вытокаў роднай мовы», прысвечаная Дню беларускага пісьменства. Падчас мерапрыемства навучэнцы нагадалі старонкі жыцця вядомых беларускіх асветнікаў: К. Тураўскага, С. Буднага, С. Полацкага, Ф. Скарыны і іх удзел у станаўленні беларускай культуры. Асаблівая ўвага была нададзена жыццю і асветніцкай дзейнасці Кірылы Тураўскага. Размова суправаджалася паказам слайдаў.
Гэты дзень - сімвал шанавання культурнай і духоўнай спадчыны Беларусі.









































































































































































































