21 верасня 2022 года ў ліцэі адбылося інтэрактыўнае мерапрыемства «Мова родная – мова модная», прымеркаванае да Тыдня роднай мовы. Педагог-арганізатар Сляпцова Ірына Уладзіміраўна сумесна з навучэнцамі ліцэя падрыхтавалі інтэрактыўную зону, дзе першакурснікі мелі магчымасць паслухаць і выканаць беларускія народныя песні, вершы Якуба Коласа, Янкі Купалы, Максiма Танка. Выкладчык беларускай мовы Казлова Іна Рыгораўна правяла віктарыну з воблакам слоў «Маё любiмае слова» і акцыю «Чытаем Максiма Танка разам».
Такія мерапрыемствы набліжаюць моладзь да багацця і самабытнасці беларускай мовы, спрыяюць папулярызацыі мастацкіх твораў, у якіх адлюстроўваецца веліч славянскай культуры, пашыраюць кругагляд і эрудыцыю, развіваюць пазнаваўчую актыўнасць, культуру маўлення, выхоўваюць любоў і павагу да роднай зямлі, да яе культуры і традыцый.